Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.02.2022

"Інтэрактыўны" дзень у ДУА "Сярэдняя школа √21 г.Баранавічы"

"Песня - душа народа". Гэтыя словы Р.Шырмы як нельга лепш падыходзяць да сённяшняга "Інтэрактыўнага" дня, што прайшоў у ДУА "Сярэдняя школа √21 г.Баранавічы".
Вучні 11-ых, 10-ых, 7-ых, 6-ых, 9-ых класаў, 5"А" класа пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Татарынцавай В.М. падрыхтавалі і правялі інтэрактыўныя музычныя перапынкі "Спяваем разам!" 
Вольны час паміж урокамі быў запоўнены яркім і запамінальным выкананнем вучнямі песень пра нашу родную Беларусь: "Welcome to Belarus", "Гэта Беларусь мая", "Затрымай мяне", "Мая Беларусь", "Васільковае неба" і інш. Усе ўдзельнікі мерапрыемства пачулі, што беларуская мова - гэта сучасна і модна!
Гледачы актыўна падпявалі, апладзіравалі, атрымлівалі зарад бадзёрасці для працы на ўроках.

Разделы сайта