Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Неделя родного языка

У нашай школе стартаваў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Захавай маю мову,чарговы наш век!”, 🇧🇾прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Вучні 9 класаў аформілі тэматычную экспазіцыю “Смак роднай мовы”ў фае трэцяга паверха. Спадзяёмся,што кожны знойдзе для сябе нешта цікавае, азнаёміўшыся з прапанаваным матэрыялам.
Дзесяцікласнікі сваю цікавасць і павагу да роднай мовы ўвасобілі ў воблакі слоў. Выстава “Зямлі маёй роднае слова” размясцілася ў фае 2 паверха. Чытайце па-беларуску, размаўляйце па-беларуску, далучайцеся да невычэрпнага багацця роднай мовы!
....Гульня- конкурс “ Знаўцы беларускай мовы” прайшла сярод вучняў 9 кл. у першы дзень тэматычнага тыдня “Захавай маю мову, чарговы наш век”. Мерапрыемства спрыяла развіццю ўмення працаваць у камандзе і лагічна мысліць, разважаць, паказаць сваю фантазію і  веды. Былі створаны ўмовы для выхавання павагі і пачуцця любові да радзімы, роднай прыроды, беларускага слова.

Разделы сайта