Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.02.2022

Iнтэрактыўная экскурсія "Гісторыя аднаго экспаната"

Адгадайце народныя загадкі: 
"У ліпавым карытцы жывое варушыцца. Што гэта?
Чым больш кручуся, тым больш таўсцею." Знаўцы этнаграфіі з лёгкасцю адкажуць, што гаворка ідзе пра лапці і пра верацяно.На працягу тэматычнага тыдня беларускай мовы і літаратуры, з 14 лютага па 18 лютага 2022 года,  у ДУА "Сярэдняя школа √21 г. Баранавічы" для вучняў 3-4 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная экскурсія "Гісторыя аднаго экспаната" (настаўнік Хвайніцкая В.В.). Экскурсаводы (вучні 7 "В" класа) школьнага этнаграфічнага кутка, які дзейнічае ў кабінеце 313 нашай школы, паказалі прадметы народнага побыту і займальна расказалі пра іх прызначэнне.
Мэта: пашыраць веды вучняў па этнаграфіі, знаёміць з культурай, народным побытам беларусаў.
"Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына...", і наш святы абавязак і доўг - захоўваць яе, перадаваць наступным пакаленням.
Чацвер, дзень "Інтэлектуальна-пазнавальны". У школе быў арганізаваны рэспубліканскі інтэлектуальны конкурс "Буслік-2022", у якім прынялі ўдзел вучні 3-8 класаў.
Мэта: далучэнне вучняў да багаццяў роднай мовы, літаратуры, культуры

Разделы сайта