Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.02.2022

"Этнаграфічны" дзень

У ДУА "Сярэдняя школа √ 21 г.Баранавічы" працягваецца тэматычны тыдзень беларускай мовы і літаратуры. 
Аўторак - дзень "Этнаграфічны".
Мерапрыемствы, наладжаныя настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў гэты дзень, былі звязаны з пашырэннем ведаў вучняў пра гістарычнае мінулае беларусаў, пра іх побыт, традыцыі, культуру.
Віктарына "Нашы традыцыі", падрыхтаваная і праведзеная Грышкевіч І.Ф. і Жукоўскай Н.Л., згуртавала ўсіх аматараў беларускай мовы і культуры. Дзеці разгадвалі рэбусы, рашалі заданні ў выглядзе крыжаванак і апытальных лістоў. 
Найбольшую цікавасць у вучняў пачатковай школы, а таксама ў старшакласнікаў,  выклікалі інтэрактыўныя перапынкі "Гуляем разам!" (падрыхтавала Татарынцава В.М.). Пасля працы з падручнікамі і сшыткамі па засваенні ведаў дзяцей чакала разгрузка ў выглядзе актыўных гульняў. Беларускія народныя гульні - гэта так сучасна і займальна!
Таксама ў фае школы і каля вучэбных кабінетаў размешчаны вершы беларускіх класікаў (падрыхтавала Кулак Г.М.), дзейнічае выстава "Залацінкі народнай мудрасці" (падрыхтавалі Грышкевіч І.Ф. і Жукоўская Н.Л.)
Мэта: далучэнне вучняў да скарбніцы народнай мудрасці, пашырэнне слоўнікавага запасу дзяцей.

Разделы сайта