Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.05.2023

Інтэрактыўная вандроўка " Памяць мінулай вайны" працягваецца.

Інтэрактыўная вандроўка " Памяць мінулай вайны" працягваецца.
У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынішчалі яўрэйскае насельніцтва. У 1942 годзе ў горадзе Баранавічы было створана гета, куды сагналі сем’і яўрэяў, пасля чаго пачаліся расстрэлы. Забітых закапвалі ў траншэях каля в. Грабавец, «Зялёнага Моста» і на вуліцы Рагулі. У снежні 1942 года над Баранавічамі быў падняты белы сцяг з надпісам «юдэнрайн», што азначала «чысты ад яўрэяў».
Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкі з  яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль-Авіва архітэктара Хаіма Цукермана.
10.05.2023г.вучні 8" В" класа ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання.

Разделы сайта