Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.02.2022

Тэматычны тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Сёння, 14 лютага 2022 года, у ДУА "Сярэдняя школа √21 г.Баранавічы" пачаўся  тэматычны тыдзень беларускай мовы і літаратуры. 
Панядзелак - дзень "Літаратурны".
І ўсе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне ва ўдзельнікаў мерапрыемстваў павагі да роднага слова, любові да беларускай мовы і літаратуры.
У фае першага паверха настаўнікамі Хвайніцкай В.В. і Жукоўскай Н.Л. арганізавана тэматычная фотазона "Я люблю беларускую мову", каля якой усе жадаючыя маглі зрабіць яркі і запамінальны фотаздымак.
У фае другога паверха школы разгарнулася фотавыстава "Мова родная - мова модная!" Сэлфі з любімай кнігай падрыхтавалі вучні 5 і 8 класаў (настаўнік Кулак Г.М.). Мэта выставы: папулярызацыя роднай мовы, чытання на беларускай мове, знаёмства з беларускімі аўтарамі і іх творамі.
У межах тэматычнага тыдня дзейнічае акцыя "Адпачні па-беларуску!" Усе фізкультхвілінкі гучаць на роднай мове. Мэта: выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій на ўроках беларускай мове і літаратуры.
Ярка і запамінальна прайшла гадзіна роднай мовы "Размаўляй па-беларуску!" (падрыхтавала Кляшчук В.У.)У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 6-ых і 7-ых класаў. Гучалі песні на роднай мове, дзеці і дарослыя чыталі вершы беларускіх аўтараў. Мэта мерапрыемства: папулярызацыя роднай мовы і літаратуры, выхаванне пачуцця гонару за багацце і прыгажосць беларускай мовы.

Разделы сайта