Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2022

“Каля агню каляднай свечкі”

(святочнае мерапрыемства ў сярэдняй школе №21 г.Баранавічы)

 

      13 студзеня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №21 г.Баранавічы Кулак Г.М. і Хвайніцкая В.В. разам з вучнямі 6 і 8 класаў здзейснілі культуралагічную вандроўку ў свет народных звычаяў і традыцый. “Каля агню каляднай свечкі” ў актавай зале сабраліся вучні, іх бацькі, настаўнікі, супрацоўнікі школы – усе, каго аб’ядноўвае цікавасць да традыцыйнай культуры беларускага народа. Падтрымлівае гэту зацікаўленасць дзейнасць школьнага этнаграфічнага кутка “Нам засталася спадчына”.

    Мерапрыемства прыпала на светлы час зімовых святак, якія ў народзе называюць Калядамі, і мела на мэце паказаць сувязь народнай творчасці і хрысціянскіх традыцый, прымусіць задумацца над прызначэннем чалавека на Зямлі.

    У традыцыях і звычаях беларусаў здаўна спалучаюцца старажытныя язычніцкія культы і хрысціянская абрадавасць. Пра свята Раства Хрыстова, пра святло духоўных ведаў, пра сапраўдныя арыенціры ў жыцці прысутным расказаў іерэй Віктар Машлякевіч, прадстаўнік прыхода храма Святой Блажэннай Валянціны Мінскай. Размова была змястоўнай і карыснай, бо беларусы заўсёды імкнуліся кіравацца ў жыцці і народнай мудрасцю, і біблейскімі запаведзямі. Людзям інакш нельга, як працаваць над сабой, удасканальваць душу сваю і прытрымлівацца правіл любові і чалавечнасці.

     З Калядамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыццё ў будучым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям’і. Таму другая частка мерапрыемства ўяўляла сабой тэатралізаванае прадстаўленне пра  святкаванне шчодрай куцці, калядаванне ў лепшых народных традыцыях: з  варажбою, ваджэннем казы, песнямі і танцамі, сардэчнымі зычэннямі гаспадару і гаспадыні.

     Было відавочна, што культуралагічная вандроўка не пакінула прысутных раўнадушнымі, узбагаціла веды кожнага, сагрэла агнём каляднай свечкі.

Разделы сайта