Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Экзамены 2024

О перечне учебных предметов, по которым проводятся итоговые испытания, видах, формах и сроках проведения итоговых испытаний в 2023/2024 учебном году

Письмо Министерства образования Республики Беларусь «О завершении учебных занятий, окончании 2023/2024 учебного года при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования, образовательной программы специального образования на уровне общего среднего образования»


МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

(ВЫПИСКА)

 

ГЛАВА 4

АФАРМЛЕННЕ I ВЯДЗЕННЕ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЕ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ

17. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хіміі, для практычных і лабараторных работ па біялогіі, для лабараторных работ па фізіцы i, адпаведна, па іншых вучэбных прадметах), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочанае найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам гэтай установы адукацыі, прозвiшча і ўласнае iмя вучня ў родным склоне.

  1. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і найменні ўстановы адукацыі ў два радкі.
  2. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка, у V–ХІ (XII) класах – вучнем згодна з дадаткам 1 даМетадычных рэкамендацый. Памылкі, дапушчаныя вучнямі, выпраўляюцца настаўнікам ручкай з пастай чырвонага колеру.
  3. Пры выкананні розных відаў работ вучні павінны захоўваць чырвоны радок, пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу. Усе запiсы ў сшытках робяцца ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру (па рашэнні ўстановы адукацыі) акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара.

Падкрэслiванне членаў сказа, выдзяленне марфем у слове, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам (пры неабходнасці каляровымі алоўкамі, акрамя чырвонага) або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкii цыркуля. Па вучэбным прадмеце «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» у сшытках для навучальных работ вучні могуць выкарыстоўваць таксама ручкі з пастай рознага колеру, акрамя чырвонага. Не дапускаецца выкарыстанне ў сшытках аплiкацый, якія не выконваюць дыдактычных функцый, фламастараў і карэктараў.

21. Па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Астраномія» ў сшытках для кантрольных работ пры пабудове геаметрычных фігур, графікаў функцый, выкананні малюнкаў, табліц, графікаў і схем вучні могуць выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага.

22. Са знешняга боку старонкі ўсіх відаў сшыткаў адводзяцца палі (у выпадку іх адсутнасці).

Прыкладныя правілы афармлення запісаў у сшытках прыведзены ў дадатку 9. Настаўнік мае права самастойна ўстанаўліваць правілы афармлення запісаў у сшытках.

  1. Экзаменацыйныя работы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык», «Матэматыка» па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы з адбіткам штампа ўстановы адукацыі, якія ўкладваюцца адзін у адзін.

На адбітку штампа ўстановы адукацыі запісваецца дата правядзення выпускнога экзамену. Напрыклад: 1 чэрвеня 2023 г.

Пасля адбітка штампа ўстановы адукацыі прапускаюцца два радкі (дзве лінейкі) на лістах паперы з разліноўкай у лінейку, чатыры радкі (чатыры клеткі) на лістах паперы з разліноўкай у клетку і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс.

Тытульны ліст экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца згодна з дадаткам 7 да Метадычных рэкамендацый.

Па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык» на другой старонцы пасярэдзіне першага радка пiшацца назва пераказу, па вучэбным прадмеце «Матэматыка» – нумар варыянта.

Пры абазначэнні нумара варыянта можна выкарыстоўваць як арабскія, так і рымскія лічбы (Варыянт 2 або Варыянт ІІ).

Заданні экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце «Матэматыка» не перапісваюцца.

  1. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii згодна з дадаткам 7 да Метадычных рэкамендацый.

V. ПРАВЕРКА НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І правядзенне РАБОТы НАД ПАМЫЛКАМІ

32. Па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Русский язык», «Русская литература», «Мова нацыянальнай меншасці» ў кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкі наступным чынам.

Няправiльна напiсаную (напісаны):

лiтару або знак прыпынку закрэслівае наўскос, падкрэслівае адной лініяй;

лiчбу закрэслівае наўскос;

частку слова, слова закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

памылкі ў змесце i маўленчыя памылкі падкрэслiвае хвалiстай лiнiяй;

замест закрэсленага запісвае ўверсе правільны варыянт (патрэбныя лічбы, літары, знакі прыпынку, словы).

Выпраўленыя памылкі адзначаюцца на палях сшытка наступнымі ўмоўнымі знакамі:

у II–IV класах – I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; I (н)– нягрубая арфаграфiчная; V (н)– нягрубая пунктуацыйная; З (С) – памылка ў змесце (в содержании); М (Р) – маўленчая (речевая);

у V–ХІ (XII) класах – I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З (С) – памылка ў змесце (в содержании); М (Р) – маўленчая (речевая); а (о) – аднатыпная (однотипная); н – нягрубая: I (а) (I (о)), I (н), V (н).

Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правілаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае.

У V–ХІ (XII) класах пры праверцы дыктанта пасля тэксту (у пачатку наступнага радка) дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных памылак (назоўнiк).

Напрыклад:

I / V 

 

2/1

Пры праверцы творчых работ (пераказаў, сачыненняў, перакладаў і іншых), якiя разлiчаны на адны або двое вучэбных заняткаў, пасля тэксту (у пачатку наступнага радка) настаўнік запісвае дробам у лічніку колькасць памылак у змесце i маўленчых памылак, а ў назоўнiку ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Напрыклад:

З – М

 

2-2

I – V – Г

 

2-2-1

Калі вучнямі дапушчаны выпраўленні на месцы арфаграм і пунктаграм, якія ўплываюць на выстаўленне адзнакі за пісьмовую работу, па меркаванні настаўніка наяўнасць выпраўленняў можна адзначаць пасля падліку памылак. У гэтым выпадку запіс можна аформіць наступным чынам:

 

1/0

2 выпр. (І)

 

1-0

 

 

 

 

3-0-2

2 выпр. (V)

Па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык», «Мова нацыянальнай меншасці» ў навучальных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкі такім жа чынам.

Па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура», «Русская литература», «Літаратура нацыянальнай меншасці» ў навучальных работах настаўнік такім жа чынам выпраўляе ўсе дапушчаныя вучнямi памылкі, але пры гэтым арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі не выносяцца на палі і не ўлічваюцца пры выстаўленні адзнакі.

Пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Русский язык» дапушчаныя вучнямi памылкі адзначаюцца, выпраўляюцца і фіксуюцца такім жа чынам, як і пры праверцы дыктанта, творчых работ (за выключэннем работ цэнтралізаванага экзамену).

33. У навучальных работах, якія правяраюцца, і кантрольных работах па іншых вучэбных прадметах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае памылкі, у тым ліку арфаграфічныя, пунктуацыйныя, надпісвае правільны варыянт. Такім жа чынам выпраўляюцца дапушчаныя вучнямi памылкі пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце «Матэматыка». Пры гэтым арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі не ўлічваюцца пры выстаўленні адзнакі.

34. У сшытках для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», «Біялогія», «Хімія», у экзаменацыйнай рабоце па вучэбным прадмеце «Матэматыка» на палях насупраць кожнага выкананага задання адзначаецца колькасць балаў, якімі ацэнены вынік выканання гэтага задання. Пасля рашэння апошняга задання запісваецца сумарная колькасць балаў за выкананне ўсіх заданняў, якія пераводзяцца ў адпаведную адзнаку. Адзнака запісваецца на адпаведным радку.

  1. Выпраўленне памылак, дапушчаных вучнем, надпісванне правільнага варыянта, іншыя запісы ажыццяўляюцца ручкай з пастай чырвонага колеру. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы над памылкамі, выпраўляюцца такім жа чынам, як і пры праверцы навучальнай або кантрольнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце.

 

Разделы сайта