Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Экскурсія ў Заслаўе

Канікулы ў нашай школе праходзяць цікава і захапляльна! Вучні 5В,5Д і 7Г класаў  27 сакавіка здзейснілі сапраўднае падарожжа па родным краі. У Заслаўі прайшліся сцежкамі славутых Рагнеды і Ізяслава, наведалі гісторыка-этнаграфічны музей, музей народнага быту, дзе юным турыстам паказалі ўнікальны прамысловы аб'ект пачатку 20 ст.- млын і пазнаёмілі з працэсам  вытворчасці мукі і круп, у кузні расказалі пра кавальскае рамяство і кавальскія вырабы. Далей вучняў чакалі Радашковічы і фабрыка керамікі. З вялікай цікавасцю дзеці знаёміліся з вытворчым працэсам, наведалі музей керамічных вырабаў, удзельнічалі ў майстар-класе, а вырабы, зробленыя сваімі рукамі, забралі ў якасці сувеніраў. Гасцінныя гаспадары -прадпрыемства "Беларуская мастацкая кераміка"- кожнаму наведвальніку падрыхтавалі сувенір на памяць і запрасілі прыязджаць яшчэ! А для нас гэта ўжо добрая традыцыя-на кожных канікулах падарожнічаць па роднай Беларусі!

Раздзелы сайта