Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Памятка бацькам (ад сына ці дачкі )

Памятка бацькам (ад сына ці дачкі)

• Любіце мяне і не забывайце выказваць сваю любоў (поглядам, усмешкай, дакрананнем). Любіце мяне проста за тое, што я ёсць, і я стану яшчэ лепшым.
• Не бойцеся праяўляць цвёрдасць ў адносінах да мяне, асабліва гэта тычыцца вашых бацькоўскіх патрабаванняў. Я павінен ведаць межы дазволенага.
• Не параўноўвайце мяне з іншымі. Я маю права быць іншым і я адзіны такі на ўсёй зямлі.
• Я вельмі вас люблю і заўсёды хачу быць каханым вамі. Таму не засмучайцеся, калі я раздражняюсь і злуюся на вас, калі капрызую ці крычу. Гэта пройдзе. Мае пачуцці, як і вашыя, не вечныя. Магчыма, я хачу, каб вы больш звярталі на мяне ўвагі.
• Ніколі не абзывайце мяне. Гэта балюча раніць і тады бурацца ўсе мае надзеі, я не веру ў сябе.
• Не біце і не прыніжайце мяне. Я вырасту і буду помсціць ўсім на свеце, караючы сябе і сваіх дзяцей і робячы вас няшчаснымі.
• Дайце мне права на памылку і не прымушайце мяне лічыць, што мае памылкі - злачынства. Усе людзі могуць памыляцца. Ніхто не дасканалы.
• Знайдзіце час і выслухайце мяне. Часам мне хочацца расказаць пра сябе і мае праблемы.
• Не выклікайце ў мяне пачуццё віны і не кажаце: "З-за цябе ў маім жыцці нічога не складаецца!" Бо я не адказваю за праблемы дарослых.
• Памятайце, што я шмат чаму вучуся ў вас і хачу быць падобным на вас.
• Будзьце гатовыя ўспрымаць мяне як асобу, асобную ад вас і не падобную на вас.
• Уяўляеце патрабаванні, якія адпавядаюць майму ўзросту.
• Не рабіце мне заўваг ў прысутнасці іншых людзей.
• Клапаціцеся пра мяне.

Раздзелы сайта