Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.05.23

Інтэрактыўная вандроўка " Памяць апошняй вайны" працягваецца

Інтэрактыўная вандроўка " Памяць апошняй вайны"  працягваецца.
Помнік" Смуткуючая маці" , які наведалі вучні 8" В" класа 04.05.2023 г.,устаноўлены па праекту скульптара В.І. Ягадніцкага на месцы філіяла канцлагера No 337 для савецкіх  ваеннапалонных, адкрытага на базе гарадской турмы ў г. Баранавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Колькасць палонных у ім складала каля 20 тысяч чалавек. Сам канцлагер быў створаны ў верасні 1941 і  знаходзіўся ў в.Лясная Баранавіцкага раёна. Філіял канцлагера № 337 спыніў сваё існаванне незадоўга да вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
9 мая 2005 г. на гэтым месцы быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Памяць” і ўстаноўлена мемарыяльная пліта, якая сведчыць аб тым, што тут пахавана 31 тысяча савецкіх салдат. Каля сцяны за кратаваным акном  выява жанчыны-маці, якая смуткуе па сваіх сынах, загінўшых тут ад голада, холада, хваробаў і  цяжкай працы.

Раздзелы сайта